Feb 03, 2009 20:25
Кавахігасі Хекігодо (1873-1937)
***
Пасля абмывання
з цэбра выліў ваду ў возера...
Белыя разводы.
СІкі Масока
***
Ноч... і яшчэ адна...
Усё чакаю цябе. Вецер
халодны вяртаецца ліўнем.
***
Рака ўлетку.
Хоць мост ёсць, але мой конь
ідзе па вадзе.
***
Сполах бліскавіцы.
У лесе між дрэваў
бачыў крыніцу.
Такахама Кёсі
***
Хрызантэма ў руцэ,
імгненне... Няўжо нічога
не застанецца ад яе?
***
Ён кажа слова,
і я за ім - слова - восень
на душы кожнага.
***
Дзьмуць вятрыскі...
Адгадай, якая лісцінка з дрэва
будзе наступнай?
© Арцём Арашонак, пераклад з ангельскай мовы
© www.toyomusu.com/haiku
haiku,
translations