Боязь дурасці ў свеце навыварат змяняе ўпартасць, стому - упэўненасць у сябе, упэўненасць у тым, што робіш. Драўляны вослік і вазок з жоўтымі кветкамі ля крамы, дзе гандлююць беласнежнай, крохкай парцэланай. У таўсташкляным свеце ТV ён - сімвал прастадушнасці і індывідуальнасці.
Быць аслом у ХХІ стагоддзі не так ужо і кепска, асабліва, калі ўлічыць, што ты асёл, які не глядзіць тэлевізар. Хаця ёсць аслы, якiя не лічаць сябе асламі толькі таму, што з'яўляюцца ў эфіры штодня ў ранішнім, дзённым і вячэрнім эфіры. Іх упартасць зачароўвае.