Jan 17, 2009 21:03
ЗА ЦАГЛЯНЫМІ ПЕЧКАМІ
Высакародны бляск
шчэ магчыма знайсці ў падгнілым святле
сажалкавай вады. За цаглянымі печкамі,
уздоўж чыгункі,
дзе зыбкія хвалі лугоў.
Разгарні зараснікі трыснёгу,
Ты стаіш на водмеллі дня.
Тут намывае ён золата
і выкідае яго на разбітую цэглу.
(с) Peter Huchel, Gedichte
(с) Арцём Арашонак, пераклад на беларускую мову
translations