Ніхрана не смешная гісторыя

Mar 17, 2011 19:17

У школе, як заўжды, адбываюцца брыдкія рэчы, і я канчаткова губляю веру ў чалавечнасць і дабрыню.
Вядома, у такой навучальнай установе, як гэта, процьма цяжкіх і вельмі цяжкіх дзяцей. Мне заўжды здавалася, што настаўнікі, тым не менш, несучы свой цяжкі крыж, спрабуюць хоць нешта зрабіць. Я памылялася.

Была ў сёмым класе такая дзяўчынка--памногу прагульвала школу, на ўроках часцей за ўсё ад яе немагчыма было нічога дабіцца. Яна рабіла ўражанне забітага, няшчаснага дзіцяці. Сядзела засмучаная і маўклівая, ніколі ні з кім не кантактавала, часта прасіла таблетку ад галаўнога болю. Яна не паліла і не лаялася матам, не зрывала ўрокі, проста сядзела на задняй парце, як мыш. Час ад часу нават выконвала заданні на троечку.
Мне заўжды было дзіўна, чаму ўсе так на яе абураюцца, але ніхто не звернецца да псіхолага, напрыклад, не паспрабуе разабрацца, якія ў дзіцяці праблемы. Можа яна наогул не здольная навучацца ў звычайнай школе.
Пару месяцаў таму сітуацыя, здаецца, палепшылася. У яе змяніўся класны кіраўнік, і тая здолела дабіцца, каб яна радзей прапускала заняткі. Апошнім часам яна нават завяла сабе сяброўку--дзяўчынку з дзіцячага дому, з якой яны разам часцяком збягалі з урокаў.
І вось нядаўна яе маці прыйшла сказаць, што дзяўчынка тыдзень--другі не зможа наведваць школу. Сямейныя праблемы. Пасварыліся з мужамі і той выгнаў з дому. За дзень цяжка знайсці кватэру, таму прыйдзецца ім пакуль пажыць у вёсцы.
Але замест спачування ад дырэктаркі яна атрымала толькі папрокі, што за дзіцям яна ніхрана не глядзіць і варта было б яе бацькоўскіх правоў пазбавіць (магчыма, і справядлівыя, але хто ведае, што было ў той у жыцці, ды і, здаецца, не піла яна, працавала) і дакументы ў рукі.
Я нават не ўяўляла, што такое магчыма. Ну не выганяюць жа многіх дзесяцікласнікаў, якія сапраўды вартыя гэтага сваёй непавагай да настаўнікаў, паводзінамі на ўроку, з-за якіх немагчыма праводзіць яго. Некаторыя даходзяць нават да таго, што падмалёўваюць сабе адзнакі ў журнале, але ўсё ім сыходзіць з рук.
А ўсё проста--дзяўчынка не была нідзе прапісаная, таму з ёй можна было вось так вельмі лёгка разабрацца. І ніякіх больш з ёй праблем, ніякіх нараканняў начальства на наяўнасць дзіцяці з нізкай паспяховасцю. Адразу па школе зменшылася колькасць пропускаў без прычыны. Школа ў момант вырасла ў вачах кіраўніцтва. Спадзяюся, дырэктарка атрымае прэмію.
Вучаніца... Я не хачу думаць, што чакае яе і дзе яна ў такой жыццёвай сітцуацыі можа закончыць хоць базавае навучанне. Не хачу думаць...

І пасля такога яны будуць мне яшчэ нешта казаць. "Всеобуч... Мы должны учесть всех детей і позаботітся, чтобы оні получілі образованіе..."
Ідзіце нахуй са сваім усеобучам і ўсім астатнім, сукі крывадушныя!
Previous post Next post
Up