(no subject)

Jan 25, 2011 01:43

Вы зноў будзеце думаць, што я ўсё выдумляю, але гэта, як і ўсё папярэдняе--чысцейшая праўда. Другі тыдзень наша школа жыве ў нейкім вар'яцкім рэжыме, бо ў яе сценах акапалася Праверка. Па даляцелым да мяне абрыўкам , гэта істота накшталту гідры або мантыкоры. А яшчэ лепш параўнаць яе з Бязлікім (з мульціка Міядзакі) Пакуль скачаш для яго ўвесялення, дык ён можа цябе і не крануць.
Але час ідзе і усё меньш застаецца варыянтаў развіцця падзей.

Сёння падлятае да мяне наша псіхолаг ды пытае, хто глядзіць за акварыумам (ён, дарэчы, у настаўніцкай, і гляджу за ім, дарэчы, не я).
Усё адно насцярожваюся: там нехта памёр? (Хаця, каму там паміраць? Гупі? Фітапланктону?)
--Не, адказвае тая,--проста ЯНЫ захацелі смаўжоў.
У маёй галаве адразу ўсплыла сённешняя размова між устрывожанымі завучамі, наконт таго, як ЯНЫ харчуюцца. "Так, ЯНЫ з усім тут азнаёміліся, цяпер, калі пажадаюць, самі паядзяць. Не, нічога страшнага. У іх печыва ёсць і цукеркі."

І вось, калі мне ўсё стала відавочным, я баюся ісці на працу. Мне страшна. Бо раптам, "...а на второе сыграйте со мной в шахматы..." Нехта ж мусіць быць наступным.
Не, я не тое, каб імкнулася звязваць між сабою гэтыя дзве акалічнасці... Але... Ну нахрана ім тады нашы няшчасныя нешматлікія смаўжы?!

смерць, несці добрае вечнае светлае, таксаплазмоз

Previous post Next post
Up