Сёння цудоўны дзень. Сёння прафесійнае свята. Ведаеце, у мяне яшчэ ніводнага разу не было прафесійнага свята. У яго выніку--шмат падарункаў і ні граму алкаголя (апошняе лёгка паправілася. у іншых абставінах). Дык чаго я гэта ўсё развяла. Хачу пахваліцца адным з падарункаў, які дзеці, наглядзеўшыся Школы, спрабуючы быць арыгінальнымі, уручалі нам, настаўнікам. Зайздросціце! Цяпер у мяне ёсць першакласны, высоканатуральны Скальпе масажыр!
Калі верыць словам, напісаным на пакунку, з гэтага часу я буду вечна расслабляцца і атрымоўваць асалоду, бегаючы з антэнай для іншапланетных сігналаў у галаве.
Але што сапраўды здольна расслабіць і падняць настрой, дык гэта апісанне цудадзейнага прыстасавання. Даўно не сутыкалася з такім выдатным узорам
шызафазіі кітайскай вытворчасці.