школьная калекцыя

Sep 12, 2010 03:14

Так, прыйшоў час згадваць лета, пазіраючы на імжу за вакном. Гэтым летам я гуляла у Набокава. Не, не думайце, я рабіла гэта выключна для занураных у мабільнікі падлеткаў, якім нічога не патрэбна і якіх нічым не зацікавіш. Магчыма, яны і не вартыя таго, каб дзеля іх забіваць. Але ліпень сёлета проста кішэў насякомымі, а матылю дастакова проста націснуць пальцамі на грудку.

асколачкі лета, насякомыя, несці добрае вечнае светлае, прыемна ўзгадаць

Previous post Next post
Up