Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому..
-Мамачка-галубка!-
Просіць ён так міла,-
Можа б ты на рэчку
ПАгуляць пусціла?
Я не буду доўга,
Зараз жа вярнуся,
Трошачкі на рэчцы
Ў санках паважуся.
-Ну, ідзі пабегай,
Толькі апраніся
Ды, глядзі, у палонку,
Сынку, не ўваліся.
РАдасць і раздолле
Хлопчыку малому,
І не пазайздройсціць
Ён цяпер нікому! ©Я.Колас