Ых ых ых, агульная млявасць и тэмпература дапамагаюць закончыць ленныя справы, яны не здаюцца цяпер мутарнымі і сам факт наяўнасці хоць якой-небудзь дзейнаці дастаўляе крыху радасці.
Як заўседы ноччу не магу заснуць, целу няемка, хочаца завязацца марскім вузлом,напэўна, у такім стане мне б добра спалася. А так хочаца, каб у мянне панатыкалі многа много іголак, каб выпусціць тое, што сядзіць унутры і не дае спакою.
А яшчэ учора была на "Ромавым дзеніку", экранізацыя аднайменнай кнігі Хантэра Томпсана. Фільм вельмі падыходзячы для прагляду ў кінатэатры з добрай кампаніяй, як, напрыкла, наша. Фільм з вяселымі момантамі, але не вельмі займальным сюжэтам, чакаеш што адбуддзецца нешта уууухх, а не адбываеца. Але мая цікавасць задаволена. Маленькай рэвалюцыі не атрымалася, але гэта жыццевая сітуацыя. Ну і вяселым момантам было спазнячыся ў кіно на бягу думаць: "Вось блін, я ж вялікі праціўнік рома з колай,а ў мяне ў сумцы чупа-чупсы са смакам колы, і бутылка кока-колы". Хаця па сутасці ж нічога не змяшалася, галоўныя героі папівалі сабе ром, а я сваю колу з чупа-чупсамі :))
Ну, а самае галоунае гэта канешне, ну канешне, ну канешне.... новы каляндар ад Lavazza. Юбілейны двадцаты каляндар. У гэтым годзе ен прысвечаны фатографам, якія раней рабілі фота для каляндара. І канешне кожны здымак адлюстроўвае непоўторы стыль аўтара.
Для дэманстарыцыі выбрала фота Марка Селегера. Бо настрой сёння чорна-белы:)
А ўвсесь каляндар тут -
http://www.lavazza.com/corporate/en/lavazzastyle/calendars/2012.html p.s. Ці я ў Менску не ў тыя кавярні хаджу, але мне нідзе не даводзілася бачыць фірмовы посуд Lavazza, а ен такі файны. Эээх...