Зона бясьпекі, альбо Крык Чарнобыля
Сталкераў з кожным годам становіцца ўсё больш. Модна, цікава, экстрымальна. Зрабіць здымак на фоне рэактара - першает, што трэба зрабіць перцу, прыехаўшаму на Украіну.
«А што тут? Тут нічога няма. Толькі прыязджаюць карэспандэнты: «Ды як вы жывеце?». А ніяк!»
Відэа з архіваў здымачнай групы, якая рыхтавала матэрыял да спектакля па Чарнобылю.
Click to view
(4.8 MB)
Мяне завуць Зьміцерам, я з Беларусі.
«26 красавіка 1986 - у мяне сьвята, я сьвяткую мой 6 дзень народзінаў…»
«З 26 красавіка 1996 я езджу да Менску на Чарнобыльскі шлях…
26 красавіка 2006 - Менск, Чарнобыльскі шлях, смс з Польшчы «далі грошы на праект «Крык Чарнобыля», віншую»…
26 красавіка - мой дзень народзінаў…»
Усё сваё асазнанае жыцьцё я жыву з тым; спрабую зразумець праблему чарнобыльскай катастрофы, 10 год вывучаю розныя матэрыялы, прымаю ўдзел у мерапрыемствах на гэтую тэму і проста дыскутую зь сябрамі за півам ці кубкам гарачай кавы на кухні.
Такая звычайная тэма для размовы як каханьне, дзяўчыны, аўтамабілі, сям'я, палітыка…
Кастрычнік 2006 - мы едзем у Чарнобыльскую зону: Менск, група з 12 чалавек з трох краін (Украіна, Польшча, Беларусь).
Страшна, незразумела, не па сябе, але пры гэтым бадзёрасьць духа і мужны гераічны настрой «я гэта зраблю, дакрануся да гэтага, нават лёгкая высакамернасьць да сьвета…».
Падарожжа было жахлівым, якась-там незразумелыя людзі, праблемы з боку адміністрацыі, гаспдыня кватэр у якіх жывем з незадаваленай мінай твару і жыцьцёвымі катаклізмамі, пагранічнікі, паперы, дазволы, дамовы, кпп…
І СТОП…
Мы ў зоне - пераглядаемся адзін з другім, жартуем, кідаем пустыя фразы «а сам сядзіш і думаеш, ну вось, вось зараз я штосьці павінен адчуць фізічна, зараз разбаліцца галава, запегшыць у горле, што-небудзь… - а нічога не адбываецца (пасьля сталкер паведаміў, што фізічнае адчуваньне пачынаецца праз 2-3 дні і цягнецца, прыблізна, два тыдні, перыяд акліматызацыі).
Звычайная прырода: лясы, палі - пачатак восеніі водар учорашнега дажджу пад сонечнымі праменьнямі. Старыя драўляныя хаты, сараі, большасьць ужо развалілася і пачала пакрывацца мхом, дзе-нідзе праз старыя абваленыя дахі прараслі маладзенькія белашкурыя бярозкі. Людзі, якія там засталіся, альбо вярнуліся - вельмі ціхія, адкрытыя для дыялёгу, са сваім сялянскім гумарам - і далёкія ад дзеннага глабалізацыйнага сьвету.
Жывуць сабе і жывуць, вядуць гаспадарку і нічога не хочуць і разумець аб якойта там радыяцыі, праблемах, хваробах - «Каровы ў мяне дзікія, 10 штук, што з імі рабіць, ніхто не хоча іх браць, а іх жа трэба карміць зімой» - шчырая дабрыня і веліч простага сялянскага сэрца.
Чарнобыльская атамная станцыя - індустрыяльныя каробкі савецкага рэалізму. Шэрыя, вялікія, магутныя - пад грыфам забаронена.
Прыпяць - другая палова дня, пасьля кароткага дажджу выглянула сонейка. Горад-герой, горад-музей развіцьця тэхнічнага прагрэсу і навуковых дасягненьняў Савецкага Саюзу. Пустыя вуліцы, ніводнага выпадковага жыхара і госьця, адіністрацыйнае самакіраваньне, мэр - прырода. Ідыяльны баланс камунальных служб, бюракратыі, працы грамадска транспарту, міліцыі і п'яніц, дарог, светлафораў і пешаходаў. Калі зрабіць сацыялагічныя дасьледваньні, то ў гэтым 55-тысячным горадзе за апошнія 20 гадоў лічба канфліктаў і стрэсавых сітуацый наблізілася да 0. Канцэпцыя устойлівага развіцьця.
Падымаешся на 15-павярховы дом…
Далей без каментару.
І толькі ўвесь час - страшны гук дазімітра - Пі-пі-пі-пі-пі-п… і лічбы, лічбы, лічбы… (як яго хацелася разбіць, як яго хацелася…)
Вярнуўся: паперы, дазволы, дамовы, праблемы, кантакты, тэрміны… Звычайныя спатканьні з сябрамі, перапіска па нэту, званкі… «- ну і як гэта; што дурны, будзеш цяпер на сьвятле эканоміць; крута - як туды паехаць; Чарткоў, ну што, зноў на подзьвігі пацянула, ну кажы» - … а ў мяне перад вачыма толькі, толькі цішыня і спакой - так хацеласязастацца, а тут - вярнуцца хоць на хвіліну даўжэй, на нейкі неабмежаваны кавалак часу, далей, як мага, далей - і толькі ўвесь час - страшны гук дазімітра - Пі-пі-пі-пі-пі-п… і лічбы, лічбы, лічбы…
26 красавіка 1986 года адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.