У Беларусі пройдзе фосфарны кіслотны дождж. Продолжение фосфорной темы во Львове

Jul 18, 2007 17:52

Начальнік службы Гіраметцэнтра: У Беларусі пройдзе фосфарны кіслотны дождж

2007-07-18 13:26:02, Алена Акуліч

Паветраныя масы, якія, дагэтуль утрымліваюць у сабе прадукты гарэння фосфару, што ўтварыліся ў выніку аварыі на Львоўшчыне, рухаюцца ў бок Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё заявіў начальнік Гідраметцэнтра Украіны Мікалай Кульбіда. Аднак што дакладна ўяўляе сабой воблака, невядома.

Кульбіда: “Фізічна яго ніхто не фіксуе і дакладна вызначыць, дзе яно знаходзіцца немагчыма. Дзесьці на мяжы Ровенскай і Валынскай абласцей. Можа быць яно ўжо і выпала ці рассеялася. Але ва ўсіх суседніх з Беларуссю рэгіёнах вецер вельмі слабы і апошнія дні не было ніякіх дажджоў. Няма іх зараз, неба яснае.”

А вось у беларускім гідраметцэнтры мяркуюць, што ва Украіне даждліва. Удакладняе прагноз начальнік службы
гідрамэтэапрагнозаў Дзмітрый Рабаў:

Рабаў: “Па поўдні рэспублікі мы чакаем дажджоў. Па Гомельскай вобласці, напрыклад, у бліжэйшыя суткі па большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі дажджы і навальніцы. Па інтэнсіўнасці яны могуць быць слабыя,
а могуць і навальніцамі прайсці. Пакуль мы чакаем кароткачасовыя звычайныя летнія дажджы.”

Разам з імі выпадуць рэшткі фосфарных прадуктаў гарэння. Дзмітрый Рабаў працягвае:

Рабаў: “Пройдзе фосфарны хімічны дождж. Гэта небяпечна, бо калі фосфар назапашваецца ў арганізме, разладжваецца праца пячонкі, нырак, і астатніх унутраных органаў. Таксама гэта непасрэдна ўплывае на абмен
рэчываў. Пры патрапленні на глебу уся расліннасць поўнасцю выпальваецца.”

Пры гэтым, начальнік беларускага гідраметцэнтру кажа, што па апошніх звестках воблака ўжо няма. І паводле
ўчорашняга аналізу, ніякай небяспекі для Беларусі, яно не ўяўляе. Таму на тэрыторыі нашай краіны можна адпачываць і нічога не баяцца.

А тым часам ў Валынскай і ў Ровенскай абласцях працуюць перасоўвальныя лабараторыі і спецыялісты, якія бяруць аналізы, пробы глебы і паветра.

http://www.belradio.fm/by/177/reports/6407/

аварыі

Previous post Next post
Up