Скача-скача коцік шэры
Па фіранках, па таршэры -
Столькі шуму, быццам леў
У кватэры ашалеў.
Бах! - ушчэнт разьбіта пляшка:
“Прыбяруцца, ім ня цяжка!”
Бух! - на стол разьліў алей,
І шчасьліва мчыць далей.
Скача-скача кот драпежны -
Як цунамі, непазьбежны,
Гоніць статак антылоп
Проста тату на лэптоп!Скок на кветку, скок на кніжку,
Скок на лазэрную мышку:
Мыш - яна заўсёды мыш…
Не чапляйся, сам ты “кыш”!
Па сукенцы - скок на шыю:
“Мама сьцерпіць, не чужыя!
Я парву, яна зашые”.
Коцік, з манітора зьлезь -
Ён цяпер у кашы ўвесь!
Разумею, нудна, сумна:
Ходзь сюды, ну, будзь разумны!
Я пагладжу, мы ж сябры…
Кіпці толькі прыбяры
Я з табой пагутару…
Толькі зьлезь з кампутара!
Андрэй Хадановіч