...адкуль гэта даўкая вусціш...

Dec 01, 2015 22:47

родны мой, незгасальны мой леў
з алычовай расхрыстанай грывай,
я зламалася ў самым крыле
і не маю чым лекаваць зрывы,
я не знаю, што мур, а што мір,
і адкуль гэта даўкая вусціш,
і калі маіх дзён канваір
мяне ўрэшце адпусціць.

Наста Кудасава


Наста Кудасава, белорусская поэзия

Previous post Next post
Up