У Пінску з’явіўся шэраг гістарычных графіці, якія адлюстроўваюць архітэктурныя славутасці гораду. Штуршок дала праца вулічнага мастака Яўгена Сасюры на апоры былога маста праз Піну. Пасля гэтага, напрацягу верасня, мастак Андрэй Руско ствараў ужо на заходняй сцяне новага маста выявы старога Пінску. Вулічнае мастацтва ў горадзе набывае сістэматычны і арганізаваны характар. Мясцовыя ўлады са зразуменнем ставяцца да стрыт-арту, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.