Міжнародны адукацыйны кірмаш

May 20, 2014 19:59



Шаноўнае спадарства, 22-га траўня (з 10:00 да 15:00) Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, амбасады краін ЕС, прадстаўнікі еўрапейскіх універсітэтаў і адукацыйна-культурніцкіх цэнтраў запрашаюць вучняў старэйшых класаў і іх бацькоў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто вучыць мовы і любіць вандраваць, на Міжнародны адукацыйны кірмаш (Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Праспект газеты "Праўда", 11 (метро "Пятроўшына)).

Гэтая сустрэча будзе карысная для тых, у каго ёсць пытанні пра вывучэнне моў і моўныя сертыфікаты, праграмы абмену для студэнтаў і выкладчыкаў, студэнцкія візы, стыпендыі, стажыроўкі, магчымасці для валанцёрскай працы ў краінах ЕС. Пытанні можна задаваць не менш як на трынаццаці мовах. А калі пытанняў няма, можна прыняць удзел у віктарынах і наведаць захапляльны ўрок французскай для тых, хто ніколі раней яе не вывучаў.



Таксама звярнiце ўвагу на канцэрт сімфанічнай музыкі, прысвечаны Дню Еўропы, які адбудзецца 22-га траўня а сёмай вечара ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Білеты можна набыць у касе філармоніі ці на ticketpro.by. Падрабязная праграма мерапрыемства - АФІША.



адукацыйны кірмаш, Европа, Минск

Previous post Next post
Up