гурт Gods Tower - Людзі на балоце (здымак клікабельны)

Jan 08, 2014 00:37






У тым самотным краі,
Дзе змоўкне вецер, дзе ня пройдзе шлях,
Дзе дрэвы паміраюць, -
Няма надзеі з воляю ў вачах.
Паміж пустэльняў - багна,
Дзе кожны цягне свой уласны горб,
Сапраўдны край маўчаньня -
Балота і насельніцтва яго…

Між дрэў пахілых, мокрых
Надзеі з воляй не здабыў ніхто.
Жыцьцё, нібы акторка,
Што ў залі гіне, змрочнай і пустой.
Карчамі ў плыні соннай
Сабе плывуць бязвольна проста ўніз,
За дах, за хлеб надзённы -
Што ж трэба тым, хто вырас у хлусьні?Між дзьвюх пустэльняў - багна,
І ўласны горб тут цягне кожны з нас
Як стаць на штосьці вартым,
Калі ідзеш па купінах увесь час?
У вечным недаверы:
Сусед пільнуе, каб забраць твой дом,
Пад сонцам здрады шэрым
Глынае багна нас усіх жыўцом…

Сапраўдны край маўчаньня -
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, ня стаў зусім глухім?
Казаць далей ня варта.
За «дабрабыт» прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.

музыка гурта Gods Tower, словы Лэсьлі Найфа, пераклад на беларускую - Ганна Аўчыньнікава



P.S. Аўтар здымка Ягор П

белорусская поэзия, музыка, беларускія песні, Беларусь сегодня

Previous post Next post
Up