"Фішкі" Мірскага замка. Пано "Спас Пантакратар"

Jun 30, 2013 16:16



Фасад царквы-пахавальні кн. Святаполк-Мірскіх ўпрыгожвае мазаічнае пано «Спас Пантакратар".

Сцвярджаюць, што яно было выканана ў прыватнай мазаічнай майстэрні Фралова ў Пецярбургу, якая была заснавана ў 80-я гг. XIX ст. Пано зроблена з смальты - невялікіх кавалачкаў аднастайнай непразрыстай сумесі шкла і аксідаў металу. Яны надаюць асаблівую насычанасць і непаўторнасць мазаічным пано. Падобнымі мазаікамі з смальты можна захапляцца неаднаразова.

Асаблівасць дадзенай мазаікі заключаецца ў тым, што ў якім бы месцы чалавек не знаходзіўся перад царквой, вочы Езуса заўсёды будуць глядзець на яго.

Мірскі замак

Previous post Next post
Up