Адным з найстарэйшых будынкаў пасёлка Мір з'яўляецца касцёл, пабудаваны ў пачатку XVII ст. На працягу некалькіх стагоддзяў ён збіраў людзей каталіцкай веры з Мірскага графства на малітвы. У 1610 пры касцёле было заснавана брацтва Святога Шкаплера, пабудаваныя плябанія і прытулак для бедных. Плябанія, як і касцёл, ацалела да нашых дзён. На адной з яе сцен захавалася пліта са словамі на лацінскай мове:
Hanc mihi condo domus
Tibi successor bone donum,
Si bona suma bonam,
Si mala conde novam,
што ў перакладзе: "Гэты дом я будую для сябе, але і табе, мой спадчыннік, даю ў спадчыну гэты дар: калі спадабаецца, - з удзячнасцю прымі яго, калі не, пабудуй сабе новы".
Такія радкі былі пакінутыя ў пачатку XVII стагоддзя.