Сёння я атрымала ад Генеральнай пракуратуры адказ на свой зварот аб перавядзенні Сяргея Каваленкі пад хатні арышт. Зварот я адпраўляла 5 красавіка. У ім я пісала, што "Сяргей Каваленка не прадстаўляе небяспекі для дзяржавы і грамадзкасці і знаходзіцца ў турме з шкодаю для здароўя. Па заканадаўству гэта дастатковыя ўмовы для пераводу яго на хатні арышт". Прасіла Генпракуратуру РБ паспрыяць яго пераводу і такім чынам выратаваць жыццё гэтага чалавека, як абавязвае артыкул 10 КПК “Забеспячэнне абароны правоў і свабодаў грамадзянаў”, пункт 7: “Ворган, што вядзе крымінальны працэс, абавязаны ў межах сваёй кампэтэнцыі прыняць прадугледжаныя законам меры па ахове жыцця, здароўя й маёмасці грамадзянаў”.
Вось гэты адказ:
Але гэта адказ на мой зварот. Такі ж самы атрымала Марына Адамовіч, жонка палітвязня Міколы Статкевіча. А вось Ганне Шапуцька і Віце Сакаловай прыйшлі тэксты іншага кшталту: "Паведамляю, што Ваш зварот, які паступіў 05.03.2012 у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь па электроннай пошце, на падставе артыкула 15 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” пакінуты без разгляду па сутнасці, паколькі зварот не адпавядае патрабаванням артыкулаў 12, 25 прызначанага Закона".
Вось з такім творчым падыходам. А чалавек ужо весіць 51 кілаграм!!! Па словах жонкі, якая сёння з ім сустракалася, "ужо рухі ўсе запаволеныя".
Я не ведаю, што рабіць, як выратаваць чалавека, які памірае за сцяг. Трэба ісці грамадой да Генпракуратуры, але ж усе ведаюць, што яна нічога не вырашае. На К. Маркса? А ці дойдзеш... Жах што робіцца... гэта жах.
Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе спыніў і аднавіў 8 лютага. Каваленка асуджаны за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады і 1 месяц. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску зімой 2010 года.