Сярэдняя школа. Гімназія. У пакоі ўвесь настаўніцкі актыў і некалькі класаў вучняў. Пад фінал выступу, кажу, каб дзеці пыталіся пра ўсё, што іх хвалюе.
Хлопчык у белай кашулі: "А колькі старонак у вашай першай кнізе?"
Дзяўчынка з коскамі: "А колькі вершаў вы напісалі?"
Хлопчык у гарнітуры (па-беларуску): "Еўрасаюз увёў санкцыі, бо кажа, што выбары былі несапраўдныя. Што вы пра гэта думаеце?"
Хлопчык з гальштучкам з іншага канца аўдыторыі: "ШОС!".
Дзеткі ж вы мае... Ёсьць нам куды.
Распавяла ў сваім блогу паэтка Валерыя Кустава
valjaryna