Сац’яграха* ( клікабельна)

Jul 15, 2011 18:26



Дружа,
калі ты вырасцеш,
цябе ляснуць аб ходнік
будзь ты дзяўчынка ці хлопчык
цябе абавязкова
ляснуць,
аб ходнік.
магчыма,
з разбегу
з усёй дурноты,
якую
яны
назавуць законам,
цябе ляснуць аб ходнік
помні,

калі ты адчуеш, што кроў на вуснах,
калі пабачыш - у вачох пацямнела,
калі цябе страх агорне,
помні -
цябе папярэджвалі:
не паводле права -
паводле закону,
цябе абавязкова
ляснуць аб ходнік.

І калі ты будзеш
ляжаць у крыві і брудзе
і цябе
будуць мінаць
незнаёмыя чужыя
і знаёмыя чужыя
людзі,

на цябе падзьме
the wind of change
(вецер пераменаў? -
не паверыш ты
і напоўніш ім грудзі),
ён уздыме тваю чупрыну,
ён уздыме сцягі
і харугвы,
ён уздыме моўчкі,
на прэнгу
яго
уздыме,
а пакуль
свята трывае,
мы будзем расхістваць цвердзь,
мы будзем расхістваць свет,
як круты Чэ як святы Z,
cвабода альбо смерць,
мы будзем расхістваць,

we will we will rock you,
we will we will сlap,
we will we will
хлопаць,
мы пакінем след,

дружа,
мярзоты большае,
але большае,
большае й згоды,
вачыма маўчыць праўда,
авацыі ладзіць свабода.

І будзе заслона.
І воплескі ў залі.
а мы папярэджвалі.
а мы - ха! - казалі.
а мы ведалі,
што толькі тыя,
каго будуць
біць у сэрцы
і біць па твары
здолеюць узняцца
і здзейсніць свае мары.

we will we will rock you,
we will we will сlap,
we will we will
хлопаць,
мы пакінем след.

Валерыя Кустава
__________________

*Сац’яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі - канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.

узята з блога

Валерыя Кустава, белорусская поэзия, открытки и картинки с надписью

Previous post Next post
Up