Пра чытанне..

Apr 24, 2012 22:37

Вось жа чаго толькі не зробіш, калі трэба працаваць!
Учора за ноч прачытала не толькі дзесятак, а можа і больш артыкулаў пра рускага письменніка і філосафа В. Розанава, яго "Опавшие листья", дык яшчэ і кнігу Ірыны Лук'янавай "Карней Чукоўскі" (http://lib.rus.ec/b/139205/read)...
Апошнюю ўсім рэкамендую, вельмі ўцямная біяграфія. Прынамсі цалкам прасвятляе некаторыя незразумелыя мне раней моманты. Такія, як сяброўства-нянавісць да Розанава... Поспех менавіта ў галіне дзіцяча-забаўляльных твораў... Вытокі цікавасці да дзіцячага "лепету".
Кніга тлумачыць і такі раней дзіўны для мяне факт... Калі Чукоўскаму паведамілі пра смерць сына, ён не стаў істэрыць, а сеў працаваць з рэдактарам. Мяне неяк здзіўляла такая рэакцыя. А цяпер літаральна на першых старонках знайшла ёй тлумачэнне.
Думаю, многія з вас ведаюць, што Чукоўскі быў насамрэч крытыкам і літаратуразнаўцам, хоць і выступаў з лекцыямі пра кінематограф...
Зноў жа, нягледзячы на вобраз светлага дзіцячага пісьменніка, сучаснікі называлі яго ваўком... У кнізе ёсць адказ -- за што. Вельмі неадназначная асоба, хоць відавочна, што аўтарка піша пра яго з абажаннем.
Карацей, тым, хто любіць нетаропкае чытанне, рэкамендую.
А вось чаму я чытала пра Розанава, напішу другім разам.
Previous post Next post
Up