(no subject)

Sep 15, 2013 19:14


- если "упоение" есть, значит, оно кому-нибудь нужно, - вось так слова ў слова сказала прыбіральшчыца бабулі з другога паверху. той, каторая па ўсіх прыкметах баіцца м., той, каторая накрычала на майго электрыка. на гэты раз яна распавядала пра нешчасьлівы дом, залітыя сутарэньні і кафэ, каторае не дае ёй жыць
я заўсёды хацела сябраваць з суседзямі. у дзяцінстве гэта атрымлівалася: мы хадзілі ў госьці, ігралі ў шахматы, лато і ладзілі абменныя аўкцыёны непатрэбных рэчаў. у новым доме я спачатку прыглядвалася, а потым пазнаёмілася з бабуляй па правую руку і галоўным інжынерам жэсу па левую. і ўсё - людзі, калі чуюць, што ты выходзіш з дома, ці замаруджваюць хаду, каб не сустрэцца, ці затрымліваюцца ў кватэры, каб не сутыкнуцца на пляцоўцы, ці прашмыгваюць, апусьціўшы галаву
* * *
абвастрэньне псеўдаваўчанкі, узгадваючы мінулыя жмені таблетак, нават не спрабую выходзіць з дому, затое на днях - вось - мы знайшлі:



остерегайся ям и выбоин

Previous post Next post
Up