May 01, 2013 08:49
напэўна, голуба ў мой дом увяла насьця. зараз ён гучна лязгае падваконьнем і, здаецца, бухціць: "чего разлеглась, кобыла, мне завтракать пора"
я дастаю кавалкі хлеба, накрываю стол; проста хачу падружыцца з птушкамі - з варонамі - але баюся, што насьцін аднаногі голуб, дзеспат і тыран, нікому ня здасьць сваё поле
амаль кожную ноч я прачынаюся, пасьпяваю падумаць, якія слаўныя цені на маёй сьцяне і засыпаю зноў. а сёньня яшчэ і пра балкон падумала
я иду дышу