Jan 16, 2013 20:01
ад недасыпу сьвет здаецца такім трагічным, што да яго ня хочацца дакранацца.
нядаўні сьнежны пламбір пераўтварыўся ў мокрае месіва, мякаць, вантробы навыварат. час заліп, лень рабіць нават тое, што, здаецца, хочацца. марудна я званю манцёру, паломшчыку сьценаў і прымерваюся да побытавай вазьні - маятнае, лішняе - і сумняюся, ці варта ўвязвацца. ай. а тут яшчэ прыехаў алёша, развясёлы, дзёрганы, а с. наадварот, як чэхаўская тры-сястра - чамадан, вакзал, дарога. пайду махаць рукой
я иду дышу