27 935,79

Mar 01, 2019 00:40


Сезон пачаўся неяк падазрона рана.
Статыстыка лютага. Кхм.
Пяць выездаў. 54.75 км. На другім месцы з двух гэты люты. У 2015-м было ажно 205 км. Але тады і ў студзені ездзіў. 28)
З рахітычнай сярэдняй. Затое новым «брызгавіком». Для гэтага давялося прасвідраваць дзірдачку ў шчытку. Год пяць збіраўся. Цяперака ў тую дзірдачку замацаваны кавалак TUBORG, каторы год пяць і валяецца. Засталося пачакаць, ці не адваліцца з горкі і можна фарбаваць, каб народ не палохаць.
Што яшчэ. А Sigma Data Center новы. Без заўважных зменаў, але бясплатны цяперака і для iOS тока для планшэтаў. Біляць.

Першы выезд тута. Не паленаваўся нат камеру зачапіць.
https://youtu.be/8ADYxPabgqM

Ну і апошні дзень зімы сфатаграфаваў.



Гэтаксама накідаў планы невялічкія:

Vandroūki - 2019

  1. Mahiloū - Bychaū - Mahiloū.
  2. Kabialeckija parohi (Mahiloū - Vorša - Padnisproūje - Vorša - Mahiloū). 
  3. Smyčok (Mahiloū - Žłobin - Vierchniaja Ołba - Žłobin - Mahiloū). 

Пра парогі першы раз выглядзеў у апісанні Дняпра ў Вікіпедыі. Хіба там іх саміх не бачна, а засталіся тока «быстріны». Увогуле, інфармацыі вобмель. Усё хахляцкікмі забіта. Але да Воршы скатаць нават настальгічна. Норм. Ды і сам паварот Дняпра амаль на 90 градусаў мусіць быць цікавым.

Быхаў будзе наўрадці. Штогадовая паездка зноў жа на Дняпро на разліў. Каторага не будзе, хутчэй за ўсё.



Смычок... Збіраюся даўно. Даведаўся пра заказнік у ДАІ гады чатыры таму, калі вазюкаўся з чарговым штрафам. На каляндарыку пабачыў.
Дык вот нада ўсё ж наведаць мейсца, дзе Бярэзіна з Дняпром зліваецца.
Хутчэй за ўсё нада валіць цягніком да Жлобіна, а там няма чаго і катаць. Да таго ж аграсядзіба тама ё. Бо больш пад адкрытым небам ночыць не збіраюся. До. І ехаць нада ў траўні. Пакуль крывасмокі не павыводзіліся дужа і цёпленька.
Ну і там Гомель заадно наведаць можна. На лісапеце ня быў жа.

Такім чынам, вясна прыйшла.
Яшчэ трошку фотак і катаць далей. Пакуль катаецца з мінус 15 кг.



Гарантыя таго, што планы здзейсняцца. Шкада, паважаны Ўлад маё цела лекаваць ня ўмее пакуль.



Першы раз раскруцілі. Там як у аперацыйнай.



У Буйнічы.



З Буйніч.



Буйнічы.

Previous post
Up