25936.99

Feb 21, 2016 22:59

Каторы раз спраўдзіўся прагноз па ападках. Як сказаў тэлефонік, што ў 19.00 снег - так той і пайшоў. З раніцы было сумніўна. Збіраўся на працу і думаў - няўжо назад пад снегам? Удзень сумневы адносна снега ўзмацніліся. Сонейка! Якія ападкі.
Але недзе 19.30 выглянуў у вакно - усё белае. Я попал...
Паехаў. Што рабіць. Гэта першы выезд у снег у такой канфігурацыі ровара. Яшчэ і 9 атмасфер з дуру напампаваў. Пераблытаў рысачкі ў помпе.
І што я вам хачу сказаць - даехаў, нават не каўзануўся нідзе. Ня ведаю, на халеры тыя шыпаваныя пакрышкі? Гэтыя мае апошнія рулят. Для асфальта, натуральна.


У пад'ездзе патыхнула настальгіяй. Недзе год 5 таму патрапіў пад снегапад і дома выкарыстаў усе газеты, каб да суседзяў не пацякло. Тут сціпла, але нагадала.




Вот. Ну і спраўдзіўшы прагноз надвор'я на бліжэйшыя два тыдні, вырашыў падбіць вынікі каляндарнай зімы. Бо выехаць нават 07.03, як у тым годзе наўрадці атрымаецца.
Такім чынам.
Снежань: 9 выездаў - 163.17.
Студзень: 2 - 28.64.
Люты: 8 - 170.89.
Разам 362.7 км.
Вынікі ашаламляльныя. Плюньце ў твар таму, хто кажа, што глабальнага пацяплення няма, а ўсё гэта "проіскі" экалагічных арганізацый.
Цяперака спакойна чакаю шашэйных прыбамбасаў і разважаю, што ж лічыць пачаткам сезона. Былі прапановы вясенняе раўнадзенства задзейнічыць, як продкі калісці. Прыгожа. Але хутчэй за ўсё, гэта будзе першы прыдатны каляндарны веснавы дзень.
Previous post Next post
Up