Чорная ўдава.

May 16, 2008 17:13

***

Звычайна Чорная ўдава ўдае з сябе бландзінку, носіць чырвоныя ды стракатыя транты і пазбягае ўсяго чорнага ды жалобнага. Заточаныя пазногці і яркія вусны, гламурны макіяж ды салодкая парфумерыя, ніхто не павінен здагадацца, што гэта Чорная ўдава, жанчына - павучыха. Яна ганарыцца сваёю адукаванасцю, сваімі ведамі і здольнасцямі, але з тых здольнасцяў усё жывое наўкола гіне, сохне, чарсцвее. Чорныя удовы высмоктваюць душы.

У нашай сям’і самым прыгожым, здольным і адораным боскім талентам мастака быў мой стрыечны брат Анатоль, ён граў на гітары, пранікнёна спяваў і ўмеў адною тонкаю рыскаю, простым накідам, намаляваць дзяўчыну ў руху і ў ракурсе, падобную да анёлка, празрыстую ясную і чыстую, завершаны вобраз. Кожная дзяўчына хацела выглядаць менавіта так прывабна, як маляваў Анатоль. Але Анатолю не пашчасціла, ён ажаніўся на Чорнай удаве.
Па начах Чорная ўдава высмоктвала з Анатоля душу, па кроплях, па уздыхах, з кожным ударам сэрца. Анатоль высах ды счарнеў. Удава задушыла натхненне, клапатлівымі павучымі ручкамі скавала сэрца, траскатнёю ды трызненнем затлуміла розум, і вялікі талент пакінуў Анатоля. Мастак пачаў зарабляць жонцы на чырвоныя транты, пачаў халтурыць, мітусіцца, бегаць па дробных заробках па выдавецтвах, па часопісных прыробках, і хутка ад вялікіх здольнасцей не засталося і следу.
Аднойчы Анатоль з жонкаю прыехаў у горад Сочы на адпачынак да нашай цёткі Рэні. Увечары Анатоль, зачыніўшыся ў прыбіральні, таемна, каб ні хто са сваякоў ня бачыў, пачаў мыць і праць жончыны станікі ды майткі. Рэня выпадкам убачыла, Анатоль засаромеўся і доўга тлумачыў, якая ў яго разумная ды занятая жонка, яна піша дысертацыю па мастацтвазнаўству, паедзе абараняцца у Маскву да Сперанскага.
--Да самога Сперанскага! -- паўтараў Анатоль, але цётка не разумела, пра што гаворыць яе любімы таленавіты пляменнік, яна адчула, як Чорная ўдава высмактала да рэшты душу Анатоля, і цяпер у пустой абалонцы боўтаецца пустая сэрца маленькага небаракі рамесніка.

Але ў прыродзе ўсё ўраўнаважана, на кожную Чорную ўдаву, ёсць мужык Сіняя барада.
Сінія барада любіць галіцца старанна да бляску, ды гэта іншы сюжэт...

казка, гарэлка

Previous post Next post
Up