Берэт Караткевіча

Apr 01, 2020 00:01


На светлы ўспамін ад суседа і рамантычнага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў мяне застаўся ягоны мяккі шэры берэт, цёплы і ўтульны, як дзіцячы валёнак. Аддаў бы ў які музей Караткевіча, але дзе той музей? У  Оршы? Есць прадчуванне, што можа згарэць, як спалымнеў аршанскі музей Канстанціна Заслонава, нават следу не засталося. У Рагачоўскім музеі народнай славы або ў Віцебскі краязнаўчы? А можа яшчэ ў якую Арт-вёску з немілагучнаю назваю дзе ўжо чэзне стол літаратара? Шляхетны і сталічны Караткевіч грэбаваў вёскаю і ганарыўся арыстакратычным паходжаннем. У разгубленасці разважаю пра рэч якую даўно хачу аддаць у добрыя рукі, але ўсё не знаходжу каму...



красавік, гламур, аўтабіяграфія, цацкі, арт, дзённік

Previous post Next post
Up