У самой назве Джын чытаюцца казачныя матывы, неверагодныя пераўтварэнні і магічная моц… Джын і бутэлька словы блізказначныя і роднасныя. Кажуць, моцны ядлаўцовы напой прыдумалі галанцы ў 17 стагоддзі, але сёння джын лічыцца напоем на 100 адсоткаў ангельскім, нават на 200, улічваючы калоніі, Брытанскія заморскія тэрыторыі і бамбічны блакітнатвары Сапфір Бамбей.
Але на мой густ лепшую ядлаўцоўку гоняць немцы: Monkey 47 - Schwarzwald Dry Gin выключна смачны добразычлівы напой, сарака семі градусны, і з сарака семі зёлкамі ды ягадамі, карэньчыкамі, з сухімі кветкамі і з насеннем дзівосных раслінак, усё гарманічна зварана запечана ў адну духмяную страву.