У Мінску цяпер так багата зомбі, хадзячых мерцвякоў, пярэваратняў і ваўкалакаў, што цяжка сустрэць знайсці жывога чалавека, пагаварыць не пра замагільнае, а пра чалавечае, лірычнае, адухоўленае.
Бывае, знешне чалавек выглядае цалкам жывым, але ты ўжо бачыш, што ў ім нешта значнае памерла ў сярэдзіне і цяпер невыносна смярдзіць і патыхае смерцю.
Днямі сустрэў пяцідзесяцігадовага маленькага але фанабэрыстага Ксеню, артдылера і калекцыянера беларускага жывапісу. Ён ганарыста выхваляўся, што з ягонай асабістай калекцыі ўжо праведзена тры выставы, адна ў цэнтры сучаснага мастацтва, дзве у нейкіх ебенях, але таксама ў маёнтках з замахам на шляхетнасць. Ксеня асабліва радаваўся, што адпомсціў майстру соцарта Міхаілу Савіцкаму, былому гаспадару памяшкання цэнтра сучаснага мастацтва.
--Мусіць Савіцкі там у труне варочаецца, у ягоных галерэях цяпер абстракцыя вісіць, а ён там у труне б'ецца,-- скваснела пасміхаўся збіральнік жывапісу.
Але ад самога калекцыянера так моцна патыхала замшэлай закінутасцю, што глядзець на яго было непрыемна і нават балюча. У бяззубым роце пару гнілых зубоў, нямытыя і даўно нястрыжаныя валасы старанны прылізаны далонню да гарбузовай галавы, стаптаныя пантофлі, зношаная кашуля, усё выдавала ў ім беднасць і жабрацкую габсекаўскую сквапнасць. Заўсёды скіслым выразам твару ён нагадваў дырэктара могілак.
Яшчэ Ксеня любіў скардзіцца, што на яго адзін вядомы пісьменнік напісаў некралог:
--Адзін літаратар напісаў нібыта я памёр, сканаў, напісаў некралог, так непрыгожа, а потым, калі сустрэў мяне, нават прабачэння не папрасіў. У мяне тады жонка цяжарная была. Ёй пачалі тэлефанаваць, выказваць спачуванні, быццам я сканаў. Так непрыемна. Яна пасля хлопчыка нарадзіла -- жывога, яму цяпер пяць гадоў. Гэты літаратар свядома на ўсіх піша ўсялякую абразу, а сам мезенца не каштуе тых, каго так зневажае, жывых і нават мёртвых...
Глядзеў я на таго калекцыянера і хацелася спытаць, а ці не адчувае ён сам, што нешта памірае ў сярэдзіне яго на сам рэч, і ад яго ужо добра патыхае смерцю? Але хіба спытаеш пра такое? Дзядзька, ты яшчэ жывы? Ці ты ужо пахаваны на сметніку, разам з калекцыяй свайго нікому непатрэбнага аматарскага жывапісу?