Што ёсць віно -- бутэлька, шклянка ды ўспамін.
Бутэлька - коціцца ў сметнік, адыходзіць у зямлю. Шклянка ставіцца на палічку да наступных сустрэч з бутэлькамі. А ўспамін - душа віна: сыходзіць да неба. Метафізічная з'ява, няўлоўная, непадробная, бязважкая. Паступова ўспамін расцягваюцца, радзее, сціраецца.
Запісаны ці расказаны ўспамін пра напой можа крышку вытлумачыць, як эфемерная душа віна рухаецца ў нябесным эфіры, - розніца, аднак, у тым, што яна не рассейваецца, адно пакідае слабую цень, як дрогкі дымок над агеньчыкам запалкі.