сацыяльна-бытавая казка

Jan 14, 2008 14:56

Дзядзька ў Каракасе

сацыяльна - бытавая казка

У Каракас з Мінску што дня лётае самалёт. Аднойчы, як у показцы: “сабралася ляцець кумпанія не велька, але бардзо пожонгна - я, пан ксёндз і дзве курвы”...
У складзе беларускай урадавай дэлегацыі, што летась наведала сталіцу Венесуэлы сонечны Каракас, браў удзел ганаровы метрабудавец Дзядзька, былы салігорскі шахцёр, чалавек - гара, дужы, мажны і цікаўны да ўсяго новага і незвычайнага.
Дэлегатаў вазілі з мерапрыемстваў на банкеты ды фуршэты пад узмоцненай узброенай аховаю і настойліва прасілі самастойна ў горад Каракас не выходзіць, дзеля ўласнай бяспекі. Але ж Дзядзьке карцела адным вокам зірнуць, як пабудавана і арганізавана Каракаскае метро, чыста з прафесійнай цікавасці. Неяк, покуль астатнія дэлегаты закусвалі ў рэстаране, Дзядзька ўцёк з гатэлю і апынуўся на чыгуначным прыпынку. Тут да яго падышлі два малых няветлівых індзейца і папрасілі аддаць ім гадзіннік і грошы. Былы шахцёр, медзведзяваты беларускі асілак не спалохаўся дробнай пошасці і хацеў быў абараніць уласную маёмасць, але індзейцы дасталі вострую мачэту і бойка скончылася перамогаю тамтэйшай моладзі. У гатэль Дзядзька вярнуўся босы, голы, у чорных простых трусах, з падбітым вокам.
--Гэта, Вам скажу, не метро, а жахлівая падземка, і яна там чэрці, а не людзі,-- выдаў выснову ганаровы метрабудавец і болей з пад аховы не ўцякаў.

казка

Previous post Next post
Up