Мама аддала мне здымак бабулі, Ядвігі Іванаўны Александровіч, як быццам перадала частку нашага агульнага мінулага, а я яе зусім не памятаю. Яе не стала ў 1970 годзе, калі мне было пяць гадоў, і я мусіў бы яе памятаць. І я намагаюся ўспомніць бабулю, але не магу, у маіх успамінах ёсць адно пару пажаўцелых фотаздымкаў...
Ядвіга Іванаўна Александровіч, 1939 год.