З Барселоны сябру ў падарунак прывезлі арыгінальны фотаздымак Бітлоў, з ліцэнзіяй на друк ад агенцтва Keystone Agency.
Сабе ў падарунак не здолеў выбраць фота, а выбіраць у Keystone Agency было з чаго, -- усе сусветныя зоркі кіно, мастацтва, музыкі, рок-н-рольшчыкі і джазмэны, ад Мэрылін Манро да Сальвадора Далі, вельмі якасныя здымкі, пазнавальныя, надрукаваныя на срэбнай фотапаперы ... Так і не выбраў...
Чужыя здымкі, чужыя людзі. Усё чужое не ў радасць.