Caol Ila 12 Year Old

Jun 29, 2012 14:13





Caol Ila 12 Year Old
1 l / 43%
Islay

Залаты медаль 2010 году International Wine & Spirits Competition 2010: Gold Medal - Best in Class; Trophy for Best Single Malt Whisky Under 15 Years Old

Правільная этыкетка, пераканаўчая, сапраўдная, як і сам напой - не пястота.
Колер прасветлены, залаціста-бурштынавы.

Водар насычаны - дым, арэхі, попел, сушаная ігруша, сухафрукты, слаба спіртавы. Напой дымны, тарфяны, з шатландскай выспы Айла.

Прысмакі: яблыкі з мёдам, дуб, торф, вугаль, але нейкага асаблівага развіцця няма. Усе збалансавана.

Пасля смаку -- доўгі водар соладу, падвэнджанай скваркі і прысмак марской солі на вуснах. Вельмі сімпатычна і ўніверсальна.

віскі, нацюрморт, фота, гарэлка, 12, дзённік, caol ila

Previous post Next post
Up