Пазычыў у сябра
kilgor_trautt выдатную ідэю -- рабіць постары на не пастаўленыя п’есы, ці на нерэалізаваныя праекты.
***
Вясною абмяркоўвалі з братам, што добра было б пераасэнсаваць “Слова аб палку Ігаравым”. Школьная праграма, але чытаць у рамках школы вершаваны тэкст, нават у перакладах геніяў Янкі Купалы або Мікалая Забалоцкага -- невыносная пакута.
Планавалі выдаць сучасны рыцарскі раман “Князь Ігар”.
Адам Глобус прыдумаў экранізаваць “Слова...”. Твор знакавы для ўсходніх славян. Існуе спрэчная версія, быццам “Слова...” напісана Кірылам Тураўскім. Прыпісваецца аўтарства і полацкай князёўне Марыі, жонцы князя Святаслава -- аднаго з галоўных герояў "Слова...".
Багатая ідэя! Цягне на паўнавартасны блокбастэр з вялікім бюджэтам. Але ж крызіс закасіў кінавытворчасць і ідэя завісла ў паветры. Мажліва, цяпер ідэя жыве сваім жыццём і блукае па нейкіх уладных калідораў ў пошуках фінансавання, і цалкам верагодна, што знойдзе выйсце, але ці вернемся мы да яе. Малаверагодна.
***
Постар на беларускі блокбастэр “Слова аб палку Ігаравым”.