Зноў збіраюся ў Літву.

Dec 17, 2007 18:58

Зноў збіраюся ў Літву.
Згадваецца, як у верасьні быў у Вільні, -- куды не зойдзеш, паўсюль нашыя пратакольныя твары. То ў рэстаўрацыі Маркуса, поруч сеў качкадзюбы Лябедзька, і так жалосна пачаў прыніжацца перад сытым амерыканскім парубкам. Амерыкос дзябёла смактаў піва і салавеў, скісаў на вачах, а палітык шчабятаў і шчабятаў птушынай моваю, выпрошваў грошы на сайт, брыдка было бачыць.
У гатэлі сапсаваў настрой яшчэ адзін “казлевіч”. За сняданкам сутыкнуўся з тэлежурналістам, прозвішча, што таўкач з пад носа, зараз чыноўнікам на БТ высліжваецца, той з дзявулей на ноч куплёнай, шмара гаротная. Дзявуля ўся ў люрыксу, у валасах блізка каўтун, ды не прыстойна громка рагатала, а журналіст чырванеў і злосна сківіцамі, як жук пашчэнкамі, пераціраў вараныя сасіскі. Адразу падумалася, як гэныя, і журналіст і палітык, вернуцца ў свае крэпасці кабінетаў, і будуць ілгаць, кожны на сваёй тэлевізыі.

плеткі

Previous post Next post
Up