Па традыцыі перад гульнёй зборнай Беларусі прымаю стаўкі на вынік. Сёння ў Белеку на стадыёне "Bellisі" у адбудзецца таварыскі матч: Венгрыя - Беларусь.
Чалавеку, што правільна адгадае лік сустрэчы прастаўлюся півам ці гарбатай: на выбар. Пераможцам
мінулы раз быў Барыс Гарэцкі. Таксама правільныя адказы даў
dziki_kaban.
З венграмі нашы сустракаліся ўсяго аднойчы. Больш за дзесяць гадоў таму (красавік 2002). Тады ў Дэбрэцэне таксама ў таварыскай сустрэчы нашы перамаглі з феерычным лікам - 5:2.
Каменты скрыняцца.