Апошнім часам мае жыццёвым арыенціры даюць істотныя трэшчыны. Жыццё фактычна пераварочваецца з ног на галаву. Высвятляецца, што тыгры не водзяцца ў Афрыцы. А я быў свята перакананы ў адваротным. Ладна, гэта стрэс я перажыў мо год назад, таму неяк змог аклямацца.
Ад другога ўдару адысці нашмат складаней. Атрыманы ён у панядзелак.
cap_eretyk падвозіў мяне з Барысава да Мінска. Гаворка зайшла пра хатніх гадаванцаў коцікаў, папугаяў, хамячкоў, пацучкоў. Кажу Алегу, што ніколі не марыў пра хамячка, а вось пра чарапаху - так.
Тут неабходная адна рэмарка. У дзяцінстве маім настольным чытвом была Чырвоная кніга. Дык я там вычытаў, што чарапахі жывуць у Беларусі, у балотах. Дзіцячы розум маляваў, што гэтыя панцырныя істоты жывуць толькі на Галапагоскіх выспах, якія я бачыў у перадачах Юрыя Сянькевіча. А яны ёсць на балотах. У маёй вёсцы было балота, значыць, і чарапахі павінна былі вадзіцца.
Было пастаноўлена падрыхтаваць экспедыцыю для лоўлі чарапах. І кропка. Мы сапраўды хадзілі на балота з вудамі лавіць гэтых міфічных чарапах. Але гора горкае, кожная такая выправа сканчвалася абсалютным фіяска. Нават ніколі не атрымлівалася пабачыць ніякай Тарцілы. Час ішоў і я перастаў верыць у Дзеда Мароза беларускіх чарапах. Амаль як у афрыканскіх тыграў ад нядаўняга.
І вось
cap_eretyk у панядзелак расказвае, што неаднакроць на Сяляве бачыў чарапах. Кажа, агідныя такія, напаўзмеі. Вядома, што сківіца ў мяне адвалілася і нічога сказаць з гэтай нагоды я не мог. Высвятляецца, што мае дзіцячыя паходы на чарапах не былі такімі дарэмнымі, як я думаў столькі гадоў. Трэба было проста шукаць крыху паўночней за маю вёску. Шчасце было так побач. Карацей, як лічыце варта рыхтаваць новую экспедыцыю на чарапах? :)))