ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"
Андрэй Кудзіненка
"Міф пра беларускае кіно"
24 лютага, а 18.30
Кафэ "Лофт"
(вул. Пятруся Броўкі, 22)
“Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…”
(Сцяпан, кінастужка “Акупацыя. Містэрыі”)
Кіно - сон з адкрытымі вачыма. Сон - персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф - гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.
24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi" стваральнік нашумелага фільма "Акупацыя. Містэрыі", які зняў на"Беларусьфільме" першы беларускі "бульба-хорар"- "Масакру", рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае"Міф пра беларускіае кіно". Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя - правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен: "беларускае кіно"? Што такое "беларуская тэма", "беларускі міф"? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з'явай "беларускім кінематографам"?
Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты - міфы нацыянальнага кінематографа:
“Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх - цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх”.
Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт”.
Уваход вольны!
Анлайн-трансляцыя лекцыі