7 сакавіка (серада) 2012 года ў 17.30 у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё 6-й Рэспубліканскай мастацкай выставы шрыфта і каліграфіі “ЛІТАРТ-2012”.
Выстава “ЛІТАРТ-2012” пройдзе пад дэвізам “Фэст літары” у рамках правядзення мерапрыемстваў прыссвечаных ГОДУ КНІГІ, арганізатарамі якой выступаюць Беларускі саюз мастакоў, Міністэрства інфармацыі РБ, Беларускі саюз дызайнераў і Беларуская акадэмія мастацтваў. У гэтай выставе прымуць удзел мастакі-каліграфы (П. Семчанка Г. Мацур, У. Васюк, Ю. Тарэеў, С Саркісаў, А. Кулажэнка, У. Цэслер, У. Правадохін ды інш.). Дызайнеры ў асноўным прадставяць шырокі дыяпазон графічных знакаў, ініцыялаў, лагатыпаў, а студэнцкія працы кафедр графічнага дызайну і станковай графікі - гэта крэатыўныя пошукі новых вобразна-фармальных кампазіцый на глебе літар.
Цяпер, калі ў нашым жыцці рукапіснае пісьмо па сутнасці заменена кампутарнай тэхнікай, выстава “ЛІТАРТ-2012” з’яўляецца добрым напамінам пра цудоўныя часы, калі ў манастырах перапісвалі прыгожымі літарамі кнігі для таго, каб данесці людзям слова Боскае, і яшчэ не так даўно сродкам камунікаціі было выразнае мануальнае каліграфічнае пісьмо, асабліва, у адказным справаводстве і ў школе. Сёння каліграфія востраканцовым і шырокаканцовым пёркам знікла з паўсядзённага ўжытку і стала набыткам сучаснага мастацтва, дзе літара актыўна выкарыстоўваецца як самастойна, так і як сродак у іншых галінах мастацтва.
Каліграфія ахапіла розныя стылі, дзе яскрава сябе праяўляюць: мануальная графіка (рукапіснае напісанне літар), паліграфічная графіка (тыпаграфіка), кампутарная графіка. Каліграфія пашырае межы як у развіцці індывідуальных здолнасцей, так і ў спалучэнні з пэўнымі традыцыямі, што спрыяе пошуку новых формаў, якія ў сваю чаргу даюць штуршкі да лепшага разумення і нацыянальных асаблівасцей у кантэксце выкарыстання лаціны. Але і робяцца першыя спробы развіцця беларускага друкарскага шрыфта, розныя графічныя варыяцыі беларускага грамадзянскага скорапісу.
Вока ўспрымае сусвет на інтэлектуальна-эмацыянальным узроўні, а эмоцыі, як вядома, нараджаюць адпаведныя нюансы. Сапраўдная каліграфія - гэта нюансы і віртуознасць, на якіх будуецца высокае мастацтва. Каліграфію на сучасным этапе трэба ўпрымаць як галіну, якая адваёўвае сваю прастору ў агульнай культуры, таму экспазіцыя ўключае шырокі дыяпазон творчых пошукаў у розных тэхніках і накірунках.
Менавіта гэтыя разважанні і будуць сваеасаблівым камертонам да разумення зместу выставы “ЛІТАРТ-2012” у год беларускай кнігі.
М. Паграноўскі, мастацтвазнаўца.
Выставу можна наведаць з 7 сакавіка па 25 сакавіка 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.
Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 - Палац мастацтва
(017) 296-67-84 - Беларускі саюз мастакоў
Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў:
www.belartunion.by с музыкой)))))
http://www.youtube.com/watch?v=0tUdUVmnWNc