Учора мой Вусень стаў матыльком. Я раптам зразумела, што за 5 месяцаў я так і не вывесіла ў сеціва хоць бы адну яго фотку. Затое кот, я лічу, пражыў вельмі насычанае жыццё. Паспеў пазнаёміцца з усёй маёй сям'ёй, павандраваць па Беларусі (ад Лепельшчыны да Пружан), аблазіць з інспекцыяй нашыя вясковыя пастройкі, нырнуць у сажалку, атрымаць па пысе і потым пасябраваць з мясцовым каціным аўтарытэтам, нахабна прысвоіць спальнае месца на суседняй падушцы, дасканала асвоіць ігру на музычных інструментах, асабліва ў 3 гадзіны ночы, і крыху з меншым інтузіязмам свае маднявыя цацкі - вяровачкі, канешне, лепей! Ды і наогул, добра парадаваў нас усіх.