Jan 17, 2016 02:52
Другі год не пішу пераднавагоднія справаздачы. Не тое, каб не было чаго ўзгадаць, проста хвілінкі трацяцца на іншае. І збольшага, падаецца, на ўбедзіцельна няправільнае.
Некалькі дзён таму вырашыла ўнесці змены ў гэтую тэндэнцыю, чым-небудзь сябе парадаваць. Схадзіла ў кніжную краму. Набыла 3 кніжкі - Ремарк "Триумфальная арка", Bradbury "The martian chronicles", Nietzsche "Also sprach Zyrathustra". На працы маё "парадаваць" назвалі наборам для псіхалагічнага суіцыда.
Гэта я ўсё да чаго? Пэўна, варта ўзяцца за справу грунтоўней. Скласці спіс пазітыўных планаў, хоць бы й для наступнай гадавой справаздачы.
life