Напрыканцы вясны давялося мне нечакана закахацца. У горад. Лондан.
London is the capital of Great Britain… Гэта фраза першая і абавязковая рэакцыя на агучаную назву горада. Адразу ж услед за ёй ідуць Big Ben, Westminster Abbey, Buckingham Palace, Piccadilly, Elizabeth the Second - лагічны ланцужок працягваецца ледзь не бясконца. Не дарма мне часам падавалася, што мы ведаем пра сталіцу іншай дзяржавы нашмат болей, чым пра Мінск.
Наогул гэта вельмі дзіўна - ісці па старонках падручніка па ангельскай мове. Тэксты-гіды так і ўсплывалі ў памяці, нарэшце набываючы сэнс. Малюнкі, знаёмыя з дзяцінства, ажывалі. Стэрэатыпы рушыліся. Прынамсі, пра туманную Тэмзу, бо мне надзвычай пашанцавала з надвор’ем.
Гарры меў рацыю, калі год 5 таму сказаў мне, што я палюблю Лондан. Дарэчы, яму варта падзякаваць за гасціннасць. Усё ж глядзець горад з персанальным гідам - гэта файна, асабліва, калі за сяброўскай размовай і келіхам піва забываешся, што не паспяваеш у музей ці на аўтобус.
Але, нягледзячы на тое, што я мела толькі выходныя і фармат паездкі амаль поўнасцю ўпісваўся ў “экскурсіі праходзілі па барам і метро”, я ўсё ж здолела прасякнуцца атмасферай гэтага незвычайнага месца і тое-сёе паглядзець.
Сам Лондан спрыяе такім паводзінам. Гэта, бадай, першы горад з такой вялікаю колькасцю выдатнасцяў, які не пачуваецца як турыстычная Мекка. Будучы вельмі tourist friendly, Лондан вельмі жывы горад. Усё тут нібы гаворыць: мы тут жывем, але, калі ласка, можаце прыязджаць паглядзець, whatever.
Так, што ж я пабачыла? У першы дзень - нічога. Бо пасля келіха піва на прыродзе і хуткага засялення ў хостэл, мы ўстроілі дэгустацыю махіта ў гэтым чароўным месцы.
А ў планах, канешне, былі музеі =) Таму другі дзень варта было выпраўляцца, з самага пачатку - з брытанскага сняданку.
І накіравацца на сонечную вандроўку.
Нечакана для сябе, я вырашыла не мець спецыяльных маршрутаў, а толькі накірункі. Таму першыя мае здымкі выглядалі неяк так.
Але гэта толькі да першай станцыі метро, дзе я вырашыла паспрабаваць сябе ў перасадках і даехаць адразу да London Tower. Слушная ідэя, бо з цэнтральных станцый, насычаных сваімі цікавосткамі, датуль я б проста не паспела дайсці.
Праз таўэраўскі мост на паўднёвы бераг Тэмзы. Канешне, сэлфі я на той час яшчэ не асвоіла ў дастатковай ступені. Прынамсі, у натоўпе кітайскіх і японскіх турыстаў, якія майстэрскі валодаюць сэлфі-палкамі і “айфонамі”, мне было б няёмка.
Таму лепей паглядзець на дзяцей, якія радуюцца добраму надвор’ю.
Мне сонейка таксама прыпякло. Таму London Bridge мы перасякалі з сунічна-бананавым смузі. Нягледзячы на песенькі, мост стаіць трывала.
Канцэнтрычнымі маршрутамі па турыстычным і не вельмі месцам я дайшла да наступнага знакавага пункта - St. Paul’s Cathedral.
Унутры якраз заканчвалася нядзельная месса. Дарэчы, што мяне асабліва парадавала - падчас службы ўсе стэнды з паштоўкамі, кнігамі, сувенірамі закрываюцца прасціной. Эстэтычна толькі плюс.
Калі казаць пра эстэтыку, то і наваколле мае сваю гарманічную прыцягальнасць. Так і хочацца прысесці ў ценю каля якой-небудзь скульптуры.
Ці кветак.
Але час блізіўся да запланаванай сустрэчы з Гарры і наведвання яго ўлюбёных музеяў. Канешне, нумар адзін - British museum.
Мара дзяцей і аматараў навук.
Экалогіі.
Біялогіі. Фотка з Дарвіным павінна быць у кожнага!
Ці супермэна (а дакладней яго антыподаў, бо на фота крыптаніт).
Але час прыспешваў, і мы накіраваліся ў другі музей - музей навук, канешне, па дарозе завіснуўшы на гэтым чалавеку, граючым на вогненай тубе.
Першае, што я пабачыла ў другім музеі, - суседства сукенкі і матацыкла. Прытым суседства пад столяй. Гэты miss-match science зламаў мой мозг на наступных хвілін 15.
Покі я не знайшла яго. Гагарын, я вас любіла…
Тэхнічнае рэтра…
І сапраўдная капсула шатла Апалон 10.
І мадэль для біяхімікаў - здагадайцеся што? (Адказ унізе)
Карацей, ног абыйсці ўсё не хапіла. Таму з чыстым сумленнем культурная праграма перакачавала
ў паб, дзе натоўп ва ўсю святкаваў перамогу лонданскіх клюбаў. Так, і майго ўлюбёнага Арсенала.
Але спачатку - Westminster Abbey. Не ведаю, ці варта ўнутранае аздабленне 20 фунтаў, не правярала, але звонку - прыгажосць. Дарэчы, унутраны дворык, таксама вельмі ўтульны. Як сказаў Гарры, ён ніколі не ўяўляў, што ў Лондане можа быць так пуста. Асабліва ў цэнтры. Акром нас там мы пабачылі толькі адну асобу!
І, канешне, каб не паўтараць памылкі мінулага вечара, мы завіталі ў італьянскі рэстаранчык у раёне King’s Cross. На таблічку «9 ¾» вырашылі не ісці глядзець. Толькі від звонку.
Піўных фатаздымкаў таксама няма. Цікава, як за добрай размовай зусім забываешся на камеры і тэлефоны. Затое ёсць правільны ракурс London Eye.
І мяне.
Дарэчы, у маршрут нашага начнога шпацыра давялося ўнесці змены - Westminster bridge быў зачынены. Праз здымкі новага фільма. Джэймс Бонд! Канешне, ні Крэйга, ні асаблівых дзеянняў мы не пабачылі. Калі праходзілі па ўскрайку пляцоўкі, заўважылі толькі клубы пары.
Але гэта было прэўкраснае заканчэння дня. Нават спалося асабліва хораша. Канешне, апошняе можа быць звязанае з добрым месцазнаходжаннем хостэла. Здаецца, і цэнтар, але ціха і спакойна.
Чэк-аўт і хутка закрываць белыя плямы Лондана. Trafalgar square . Дзе, нечакана, маё адступленне перакрыў лонданскі марафон.
Scotland yard і Downing street.
Змена варты ля Buckingham palace.
Шопінг і мексіканская ежа на Stables market.
Дарэчы, апошняе месца мае сваю асаблівую атмасферу. І вельмі цікавы кантынгент. Панкі, готы, фанаты Amy Winehouse… І такі жа каларытны выгляд вуліц.
І, канешне, абавязковая фотка бітламана на Abby Road. Дарэчы, рух там не абмежаваны, і бедныя кіроўцы вымушаныя мірыцца з бясконцымі “пешаходамі”.
Спартыўнае арыентаванне на Baker Street дало збой, таму недзе там ёсць правільны дом. Але яго фота каштавала б мне прапушчанага зваротнага аўтобуса. І так ледзь дабеглі.
8 гадзін дарогі назад. А ў галаве толькі планы, што трэба яшчэ пабачыць і зрабіць у Лондане, ужо наступным разам. Напрыклад, наведаць знакамітыя галерэі ці пакатацца на гарадскім ровары па яго шматлікіх парках.
Эх, планы-планы… Паглядзім, можа, што-небудзь і здзейсніцца, гэты пост я ж дапісала, хоць і праз амаль 2 месяцы ;)
П.С. Для тых, каму ўсё ж цікава - на здымку першая мадэль міяглабіна.