13 - шчаслівы нумар! Паўдзельнічала ў акцыі суполкі
http://vk.com/happygirlfriend і, нечакана, выйграла выдатнейшы падарунак! Па-ходу, мая karma police пачала выпраўляцца =)
Але галоўнае тут не сам факт, а змест.
Першая частка падарунка - прыгажэйшы букет ад Паліны. Многія ведаюць маё скептычнае стаўленне да кветак, але эстэтычную вартасць я ацаніць усё ж магу. У адрозненні ад тыповых венікаў з крам, тут адразу бачна, што кожны кампанент падбіраўся і дапасоўваўся да агульнай кампазіцыі. Каляровая гама, відавы склад, упрыгожванне - усё гарманічна і вельмі сімпатычна. Я зацаніла! А праз пару гадзін зацэніць і мая бабуля (спецыяліст у кветках), да якой букецік едзе на дзень народзінаў.
Другая частка - цукеркі. Анечка, ты сапраўды гэта сама рабіла?! Цукровая морква, бурак з вішняй і мой персанальны фаварыт - фінікі з міндалем і мятаю. Выглядае ўвесь набор на парадак лепей за мануфактурныя аналагі, а смак проста не перадаць! Мне сказалі, што кампаненты да таго ж з'яўляюцца супердыетычнымі, антыалергеннымі і карыснымі. Чэсна, такую смакату я б і так з'ела! Як вы разумееце, чароўная скрыначка нікуды не з'ехала і застаецца цалкам у маім распараджэнні =)
Кампліменты і рэцэнзіі наогул не мая фішка, але тут 10 з 10! Таму ўвага, дзяўчынкі і асабліва хлопчыкі, у вас з'явіўся класны варыянт для падарункаў ці проста антыдэпрэсантаў =)