Goodbye Yellow Brick Road

Aug 31, 2013 01:43

Сёння быў мой апошні працоўны дзень на кафедры біяхіміі. Больш аніякіх коз, аніякага малака! Сапраўднае свята і выдатная нагода перарваць 5-месячнае маўчанне ў ЖЖ-эфіры =)

За гэты час шмат чаго здарылася, шмат чаго змянілася, шмат чаго забылася. Таму зараз толькі пару нібыта звязаных навінаў. Па-першае (а ўлічваючы маё звальненне, па-другое), я паступіла ў магістратуру на ФБР. Спадзяюся, у хуткім часе буду сапраўднай агентам Скаллі =) Канешне, давядзецца пасушыць мозг, але "не хачу вучыцца, а хачу жаніцца" - гэта не пра мяне. Тым больш, што план па вяселлям у гэтым годзе і так перавыканалі. Заўтра (ці ўжо сёння) іду на чарговае. Вось такія ўсе наўкол малайцы!

Наогул цёплая частк 2013 выдалася насычанай на падзеі. Пра іх, напэўна, распавяду ў хуткім-няхуткім часе. Зазначу толькі адно: лета заканчваецца на пазітыўнай ноце, прынамсі я плаваю ў добрым настроі. Не ведаю, ці гэта з-за правільнай дозы сонца, ці з-за перамен, але мне пакуль падабаецца.

life, uni, job

Previous post Next post
Up