Jan 17, 2013 02:10
Сёння цэлы дзень змагалася са схемкамі. Вымалёўвала розныя вагі, цэнтрыфугі, калонкі. Давялося нават новую праграмку асвоіць. На дзіва, вынік мне нават спадабаўся. Больш за тое, нягледзячы на абсалютную стомленасць, я адчулася сябе вельмі добра. На хвалі пазітыву згатавала сваім смачную вячэру, настроіла гітару і адрыла даўно забытыя свае сачыненні... Баюся, каб гэта не стала першай касцяшкаю вялікага працэсу. Ці каб не не стала =)
life,
job