Роўна тыдзень назад я патрапіла на адзін з лепшых канцэртаў у маім жыцці. Да нас прыязджалі Placebo! Чэсна кажучы, напачатку лета я вагалася, думала, можа не варта ісці. Але цяпер разумею, гэта быў бы epic fail. Placebo узарвалі мой мозг! Мяне дагэтуль не адпусціла іх энергетыка. Суткамі напяваю іх песенькі, пры гэтым адна кампазіцыя плаўна змяняе другую - у храналагічным парадку запісаў, выбарка з канцэрта, акустычныя версіі... Мая галава проста поўніцца музыкай "брытанцаў".
Але тут распавяду пару словаў пра канцэрт. Зайшлі мы даволі хутка, пэўна, з-за таго, што не спяшаліся на танцпол, а падышлі своечасова. На ўваходзе нас сустрэлі дзяўчынкі са значакамі вэлкома. Дробязь, але прыемна. Чарговы раз упэўнілася, што ў майго правайдара музычны густ на некалькі парадкаў лепшы =)
А сам вечар распачынаў беларускі гурт Akute. Хлопцы не разгубіліся і адыгралі чыста, эмацыйна, запамінальна. Пасля апошняй іх песні вырашыла перакласці флаер "Akute: Placebo абралі іх" у надзейнае месца. Трэба будзе схадзіць на сольнік.
Далей ішла вялікая паўза. Рабочыя сцэны прадэманстравалі нам увесь гітарны арсенал музыкаў і я падумала, выступ мае быць шыкоўным, і не памылілася! Ужо на першых секундах шоў, калі на спецыяльных экранах, з'явіўся бягучы радок з надпісам "Placebo" заля закіпела. Што ўжо казаць пра першыя акорды Kitty litter!
І панеслася. Адзін за адным улюбёныя хіты Battle For The Sun, Every You And Every Me, Speak In Tongues,
Black Eyed... На другой з іх, дарэчы, гледачы зладзілі флэшмоб і ўзнялі ў гору сотню аркушоў з раздрукаваным чорным сэрцам. І атрымалі ў адказ першае, але далёка не апошняе thank you.
На песнях Special Needs і For What It's Worth фанаты адрываліся па поўнай. Бешаны рытм хлапкоў, зададзены Стэфам, аб'яднаў усіх.
А потым гэта энергетычная бура раптам змяняецца на акустычную, кранаючую за жывое I know. Заля прыбывае ў экстазе. Я нават забылася, што напярэдадні чакала чамусьці наступную песню. Гэта быў момант абсалютнага шчасця! Але Slave to the wage дала мне зразумець, чаму я так яе чакала. На экранах падчас песні замільгалі словы "farce democracy". Пагадзіцеся, гэта прымае нейкае сакральнае значэнне, калі на наступны дзень у краіне выбары. А канец песні - бясконцае "walk away", якое падхапіў увесь натоўп - гэта no comment.
Далей я зусім забылася на ўсё: камеру, час,... Bright Lights, Meds, Teenage Angst,Song To Say Goodbye,Bitter End, Running Up That Hill... Асвятленне, музыка і голас Брайна Молка стварылі незабыўную атмасферу.
Асобнай увагі варты бубнач гурта - Стыв Форрэст. Яго проста калбасіла на сцэне, як яна не развалілася?)
На біс гралі Post Blue, навінку сезона B3 і шыкоўны хіт Infra-Red.
Пасля чаго Брайн выклікаў шквал авацый, сказаўшы "Thank you the citizens of Minsk, thank you the children of Belarus! You are such a f***ing amazing audience!". І, пакланіўшыся ўсім канцэртным саставам, гурт сышоў.