Вось якая была гісторыя пра боты.
" У аднаго беднага мужыка была прыгожая жонка. Мужык сільна кахаў сваю жонку, але быў ён да таго бедны, што нават лішніх ботаў у яго не было, толькі адна-адзіная пара. Аднойчы рана раніцай выйшаў мужык са двара і выправіўся ў лес, а думаў ён аб адным тым, як парадаваць сваю прыгожую жонку, якую ён вельмі кахаў. «Набяру-ка я суніцаў-чырвоныя, сакавітыя, смачныя, будзе яна задаволеная. Але раса а лесе яшчэ не сышла, трава была мокрая, тут мужыку стала шкада адзіныя боты вымачыць. Разуўся ён, засунуў боты пад куст і пайшоў у лес басанож. Збіраў суніцы на адной прагалінцы, збіраў на іншай, усё далей заходзіў у лес. Заблукаў ён і з лесу толькі праз тры дні выбраўся.Суніцаў поўная запазуха, а ботаў пад кустом няма.Шукаў да вечара-не знайшоў. Ідзе ў цемры галаву панурыўшы дадому. Падыходзіць да хаты і раптам чуе, што незнаёмы мужчынскі голас кажа ягонай жонцы:
_ Дарагая, да смерці цябе кахаю.
Уздыхнуў мужык гучна і жаласліва да таго гучна і жаласліва, што жонка гэта пачула і выбегла на двор.
-Гэта я, - сказаў мужык сумна, - Я прынёс табе суніцы.
А жонка з папрокам кажа:
-Ну, ці ведаеш, хто ж гэтак па суніцы ходзіць. Я пра цябе ўжо забылася.
- Няўжо праўда?
-Ведама. У першы дзень чакала. На другую раніцу пайшла ў лес цябе шукаць, знайшла боты. Вырашыла, што ваўкі цябе зжэрлі. Цэльны дзень праплакала, а ўвечары памінкі справілі. А на трэці дзень за іншага пайшла. Вось і ўсё.
- Што ж цяпер будзе? - Пытаецца мужык у разгубленасці.
- Калі ты мяне кахаеш, - кажа жонка.
--- Кахаю,-уздыхнуў мужык.
- Дык ідзі назад у лес. Бо цябе палічылі мёртвым, ты пахаваны, я засталася ўдавой і за іншага выйшла. Падумай, колькі марокі будзе на маю голаў, калі я цяпер вазьмуся бегаць па ўстановах і выпраўляць дакументы, што ты ускрос, што я не была ўдавой і новы шлюб быў незаконным.
- І праўда, шмат марокі, - Ужо лепш я пайду назад у лес.
- Які ты разумны.
- Куды суніцы-то дзяваць?
- Суніцы можаш мне пакінуць.Суніцы я люблю.
- Можа, ты мне мае боты прынясеш? Ад расы ў лесе надта ёдка.
- А я ўжо боты яму падарыла.Дзіўна, але яны якраз яму па назе.
- Дзіўна, - згадзіўся мужык. - Ну, прабач.
І пайшоў басанож ў лес, і больш ніхто яго не бачыў."
Кыль сказаў, сапучы:
- Жудасная гісторыя. У мяне прама мурашкі па спіне бегаюць ўверх і ўніз. Жудасць! Толькі бабы могуць быць такімі злымі.
- І мужыкі не лепш! запярэчыў Лепі. - Гэтакай лярве я б і сунічнай сцяблінкі не даў бы панюхаць.
--- Нельга так казаць, - паспрабаваў Кыль угаварыць яго. - Ты ж не быў жанаты. Ты не ведаеш, што такое каханне.
Кыль выцер з ілба халодны пот.
- Трэба ж, якая мярзотніца! Нават боты таму жарабцу насунула. Тээмейстэр сказаў, не падвышаючы голасу:
-Усё правільна.Хто кахае- той мучыцца.